Адвакат дапамог пазбегнуць арышту
Міхась Шаціла быў затрыманы каля двух тыдняў назад на станцыі метро. У той час, калі юнак абклейваў вагон налепкамі, яго заўважыў супрацоўнік мятро, апрануты ў цывільнае. Ён выклікаў нарад міліцыі з пяці чалавек, які на наступнай станцыі затрымаў хлопца. Пасля таго, як супрацоўнікі міліцыі склалі пратакол на М.Шацілу, малады чалавек звярнуўся за дапамогай да адваката. 3 красавіка суд вынес рашэнне прысудзіць Міхасю 5 мінімальных базавых велічынь штрафу.