Адвакат едзе да Змітра Буланава
Маці палітвязня Змітра Буланава падзялілася з сябрамі “ Салідарнасці” сваімі хваляваннямі.
-Зміцер Буланаў знаходзіцца ў Магілеўскай калоніі, працуе на вырабе пакункаў для дравеснага вугля,- распавяла Клаўдзія Якаўлеўна. - У пакое, дзе жыве вязень, знаходзяцца 6 чалавек, ёсць лядоўня, тэлевізар, дазволілі непрыкметна трымаць хатнюю жывёлку - кацяня. Зміцер перыядычна карыстаеца інгалятарам і іншымі лекамі.
Пісаць прашэнне аб памілаванні Зміцер адмаўляецца. Ён не прызнае сябе вінаватым і ня хоча прыніжацца. Маці турбуе здароўе сына і яна накіроўваецца з адвакатам у калонію, каб той змог пагаварыць са Змітром і даведацца пра яго меркаванні пра далейшы лёс, як падрыхтавацца да восені і зімы, якое адзенне лепей перадаць на халодны сезон.
24 верасня ў калоніі будзе праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй, але Змітру не дазволілі запрасіць родных на гэту сустрэчу.
Пакінуць новы каментар