Адзіны беларускамоўны клас у Брэсце пад пагрозай знікнення

Гэта абумоўлена неабходнасцю вывучаць з пятага класа профільныя прадметы, для якіх патрэбныя іншыя настаўнікі. А адпаведных падручнікаў і падрыхтаваных педагогаў няма.

У гэтым класе, створаным у 2011 годзе намаганнямі неабыякавых бацькоў, навучаліся пяць дзетак, якія сёлета скончылі пачатковую школу ў мікрараёне Усход, дзе ўсе прадметы па-беларуску выкладала адна настаўніца, піша сайт ПЦ “Вясна”.

Аднак з пятага класа вучні пачынаюць вывучаць профільныя прадметы, для якіх патрэбны іншыя настаўнікі, а таксама адпаведныя падручнікі. У гэтай сувязі будучыня беларускамоўнага класа ў Брэсце застаецца незразумелай: самы горшы варыянт, што яго могуць расфарміраваць, калі не будуць створаны належныя ўмовы, каб працягваць навучанне на роднай мове.

Як распавёў бацька аднаго з вучняў Уладзімір Вялічкін, зараз усё залежыць ад добрай волі мясцовых уладаў і кіраўнікоў школ, якія павінны заахвочваць прапановы па стварэнні беларускамоўнага навучання. “Безумоўна, мы хацелі б захаваць наш клас, - кажа Уладзімір Вялічкін. - І не проста захаваць, а каб вучняў было больш, а бацькі адчувалі, што гэта толькі на карысць дзецям: ведаць дадаткова яшчэ адну мову, асабліва калі гэта мова - твая родная, па якой цябе адрозніваюць ва ўсім свеце”.

Што тычыцца саміх дзяцей, дык па словах Вялічкіна, калі ў адной з брэсцкіх школ праводзілася анкетаванне, больш чым трэцяя частка вучняў старэйшых класаў выказаліся наконт таго, што хацелі б дасканала валодаць беларускай мовай.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку