Адлічанага студэнта звольнілі з працы
Адлічаны студэнт Мікіта Каваленка быў звольнены з працы пасля 6-суткавага арышта ў сакавіку 2012 года. Ён адбываў пакаранне па артыкуле 17.1 за адміністрацыйнае парушэнне, і прад’явіў на працу ў ЧТУП “БелАлгір” адпаведную даведку.
Мікіта быў затрыманы ў метро 21 скавіка, дзе ён раздаваў улёткі з абвесткамі пра Дзень волі. Міліцыянт пры затрыманні на месцы спытаў, які артыкул хлопцу больш “падабацца”- пра лаянку матам або пра ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
У выніку прышлося вытрымаць 6-суткавы арышт па ілжасведчанні “за лаянку”.
Разам з двума сябрамі Аляксандрам Салдаценкам і Аляксандрам Вялітчанкам Мікіта нядаўна быў выключаны з Мінскага Лінгвістычнага універсітэта за удзел у палітычных мерапрыемствах.
Мікіта родам з Гомельскай вобласці, у Мінску вучыўся на 3 курсе, вывучаў гішпанскую мову, якой вельмі цікавіцца. Хлопец з раніцы наведваў заняткі, увечары працаваў, а ўдзень далучаўся да дзейнасці “Еўрапейскай Беларусі”.
У кастрычніку 2011 года ён браў удзел у акцыях салідарнасці з палітзняволенымі.
З таго часу ён меў непрыемнасці ў ВНУ, якія скончыліся выключэннем з універсітэта.
4 красавіка 2012, пасля адбыцця суткавага арышту, Мікіта страціў працу на аўтамойцы, дзе працаваў мінулы перыяд. Мікіту абурыў факт звальнення па артыкуле “За прагул”.
Кіраўнік мойкі неаднаразова прымяняў грубае абыходжанне з працоўнымі. На гэты раз ён не правёў з Мікітай канчатковы разлік, вылаяўся на яго і зволіў.
Мікіта Каваленка мае намер абскарджваць працэдуру незаконнага звальнення. Разам з сябрамі ён хоча працягнуць адукацыю за мяжой.
Пакінуць новы каментар