Адлічаных па палітычных матывах студэнтаў запрашаюць працягнуць адукацыю ў Эстоніі
Міністэрства замежных спраў Эстоніі прапануе студэнтам з Беларусі навучанне на 2011/2012 навучальны год у Еўра Коледжы, які дзейнічае пры ўніверсітэце Тарту, старэйшай навучальнай установе рэгіёна, заснаванай у 1632 годзе каралём Швецыі…Густавам Адольфам. Прымаючы бок бярэ на сабе абавязак аплаты аднаго навучальнага году, дарогі да і Тарту і абратна, страхоўкі, забеспячэння жытлом і гарантуе візавую падтрымку. Навучальная ўстанова будзе рада прыняць у сабе некалькі дзясяткаў студэнтаў з Беларусі, якія пададуць заяўку і прадаставяць да заканчэння красавіка ўсе неабходныя дакументы:
- Пакінуць заяўку на сайце www.ec.ut.ee/eurus
- Скласці рэзюмэ (CV)
- Фота (партрэтны здымак)
- Сканаваная копія паспарту
-
Кароткае эссэ ( да 4000 знакаў) на наступныя тэмы: “выклікі ва ўзаемадачыненнях паміж Еўрапейскім саюзам і Расiяй” ці “Статус і перспектывы краін паміж Еўрапейскім саюзам і Расiяй”
Канчатковае рашэнне аб залічэнні будзе прынята ў чэрвені 2011.
Нагадаем, што гэта ўжо не першы захад Эстонскага ўрада па падтрыманні беларускіх студэнтаў. Так у 2006 годзе для рэпрэсаваных па палітычным перакананням беларусаў было адкрыта некалькі адукацыйных праграм, даўшых дзесяці адлічаным студэнтам магчымасць працягнуць навучанне.
Па дадатковую інфармацыю можна звярнуцца да http://www.ec.ut.ee/en/admission/scholarships#3
Пакінуць новы каментар