Адлічэньне альбо запужваньне?

Cёньня студэнта Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсітэту Зьміцера Падрэза выклікаў дэкан Вырко Мікалай Паўлавіч і паведаміў яму, што ён больш не навучаецца ва ўнівэрсітэце.

Пры гэтым Зьміцера не азнаёмілі з загадам на адлічэньне , а толькі паведамілі прычыну, якой стала нібыта парушэньне правілаў унутранага распарадку. Хлопца папрасілі здаць студэнцкі білет. Пры гэтым яму нагадалі пра ягонае затрыманьне на мінулым тыдні ў Мядзелі.  Дзе на яго быў складзены пратакол за распаўсюд налепак,  быў адабраны мабільны тэлефон, налепкі Эўрапейскі марш і загадалі зьявіцца ў КДБ. Зьміцер адмовіўся ісьці ў КДБ без павесткі.