Адміністрацыйныя парушэнні – STOP для кар'еры

Пракуратура Салігорскага раёна не бачыць парушэння ў забароне на кар'ерны рост за адміністрацыйныя правапарушэнні, чым фактычна ўзаконьвае падобную дыскрымінацыю.

Пракуратура Салігорскага раёна вымушана была разгледзець справу аб забароне кар’ернага росту на першым рудаўпраўленні ААТ “Беларуськалій” за адміністрацыйныя правапарушэнні. Зрэшты, парушэння заканадаўства ў дзеяннях адміністрацыі калійнага гіганта пракурор Алег Аўдзей не ўбачыў.

Нагадаем, яшчэ напачатку чэрвеня работнікі “Беларуськалія” пры падтрымцы мясцовых праваабаронцаў патрабавалі ад Салігорскай пракуратуры даць ацэнку і прыцягнуць да ўстаноўленай законам адказнасці прадстаўнікоў дырэктарата Першага рудаўпраўлення, датычных да прыняцця на адной з аператыўных нарадаў рашэння ў дачыненні да работнікаў прадпрыемства. Гаворка ішла пра пазбаўленне магчымасці кар’ернага росту і прафесійнага прасоўвання на нявызначаны тэрмін за адміністрацыйнае правапарушэнне любога роду. Пракурор Салігорскага раёна Алег Аўдзей палічыў тады паўнамоцтвы мясцовага прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэту недастатковымі для абароны правоў работнікаў “Беларуськалія” і ад рэагавання на скаргу ўхіліўся.

У жніўні за справу ўзяліся ў цэнтральным офісе БХК. Адпаведны зварот па гэтай справе праваабарончае аб’яднанне накіравала пракурору Мінскай вобласці. Адтуль зварот быў перанакіраваны зноўку ў пракуратуру Салігорскага раёна, але адказ па сутнасці ад Алега Аўдзея гэтым разам атрыманы ўсё ж такі быў.

У ходзе разбіральніцтва пракуратура пацьвердзіла, што ў рашэнні адміністрацыі насамрэч прадугледжаны санкцыі ў дачыненні “да парушальнікаў дысцыпліны”. Аднак, па сцверджанні нагляднай інстанціі, рашэнне ўтрымлівае толькі агульныя фразы, адлюстраваныя з прафілактычнай мэтай фармавання законапаслухмянага ладу жыцця работнікаў. “Якіх-небудзь парушэнняў дзеючага заканадаўства з дадзенага пункта мерапрыемстваў не бачыцца,” - канстатуе Алег Аўдзей. У выпадку наяўнасці фактаў дыскрымінацыі канкрэтных работнікаў пракурор параіў звяртацца ў суд, а падставаў для прыняцця мераў пракурорскага рэагавання не ўбачыў.

Цяпер прадстаўнікі БХК разглядаюць магчымасці па далейшым абскарджванні рашэння пракуратуры Салігорскага раёна. Работнікі першага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” у сваю чаргу паведамляюць, што рашэнне адміністрацыі аб забароне на кар’ерны рост за адміністратыўня правапарушэнні ўжо актыўна ўкараняецца ў жыццё. Да таго ж незаконнае па сваёй сутнасці рашэнне, якое супярэчыць нормам працоўнага заканадаўства, на практыцы мае яшчэ і падвойны стандарт, бо прымяняецца толькі да асобаў працоўных спецыяльнасцяў. Інжынерна-тэхнічныя работнікі за адміністратыўныя правапарушэнні забаронаў на кр’ерны рост не атрымліваюць.

 

Паводле ПЦ “Вясна” 
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку