Аднабаковая выбарчая кампанія

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіла даклад паводле маніторынга асвятлення прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў СМІ. Галоўная выснова: Дзяржаўныя СМІ працавалі выключна на аднаго кандыдата.

Даклад падае вынікі маніторынгу асвятлення прэзідэнцкай кампаніі ў дзяржаўных і недзяржаўных медыя. Маніторынг меў на мэце інфармаваць журналісцкую супольнасць краіны і выбаршчыкаў датычна:

  • значнасці поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу;
  • важнасці прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў пры асвятленні выбарчых кампаній;
  • неабходнасці прытрымлівацца прафесійнага абавязку нескажона, неперадузята і поўна інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральныя працэсы, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў альбо апанентаў.

У полі ўвагі – матэрыялы, што тычыліся выбарчага працэсу, кандыдатаў ды іншых палітычных і непалітычных суб’ектаў, дзейнасць якіх у выбарчай кампаніі была заўважнай. Матэрыялы аналізаваліся з пункту гледжання як колькасных, так і якасных паказчыкаў. А таксама фіксаваліся выпадкі непрафесійнага, перадузятага, няпоўнага, аднабаковага альбо скажонага асвятлення, парушэння журналісцкай этыкі, адхілення ад міжнародна прызнаных стандартаў журналісцкай працы падчас выбарчых кампаній.

У адрозненне ад прэзідэнцкай кампаніі 2010 г., дзяржаўныя медыя павялічылі ўвагу да выбарчай тэматыкі, аднак не змянілі рэальных суадносін эфірнага часу і плошчы, адведзеных прэтэндэнтам. Па-ранейшаму дамінантнай фігурай быў дзеючы Прэзідэнт краіны.

Усе кандыдаты на пасаду Прэзідэнта атрымалі бясплатны доступ да вызначаных ЦВК дзяржаўных медыя, каб наўпрост звярнуцца да выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Пры гэтым вызначаныя медыя не імкнуліся прыцягнуць шырокую ўвагу да выступаў прэтэндэнтаў: запланаваныя звароты не анансаваліся, а ў раскладах тэлеперадач адсутнічалі прозвішчы тых кандыдатаў, што меліся выступіць.

Разам з тым, дзяржаўныя медыя актыўна папулярызавалі шэраг недзяржаўных праўладных арганізацый, што заявілі пра сваю падтрымку дзеючага Прэзідэнта. Галасы ж апанентаў, а таксама выбаршчыкаў, што падтрымлівалі яго супернікаў, былі нячутныя.

У асвятленні выбараў адсутнічаў выразны драматургічны пачатак, інтрыга. Канкурэнтная барацьба паміж прэтэндэнтамі фактычна стрымлівалася праз прамоцыю толькі аднаго кандыдата і адначасовае нівеліраванне хоць якіх крытычных пазіцый ды маргіналізацыю апанентаў дзеючага рэжыму.

Больш падрабязна з асноўнымі фактамі і высновамі дакладу можна пазнаёміцца на сайце БАЖ.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку