Ад палітвязня Яўгена Васьковіча не даходзяць лісты?

Каардынатар аргкамітэта па стварэнні БХД па Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук паведаміла, што ад палітвязня Яўгена Васьковіча некалькі месяцаў не прыходзяць лісты.

Кабанчук расказала, што Васьковічу было накіравана многа паштовых адпраўленняў, але на ніводнае ён не адказаў, паведамляе сайт nn.by.

«Звычайна Яўген адказвае на ўсе лісты. У мінулым годзе падчас акцыі «Паштоўка палітвязню» мы на вуліцы раздавалі паштоўкі, прасілі іх падпісаць і даслаць. Хтосьці падпісаўся «проста мінак». Дык тады ў офіс БХД прыйшоў адказ ад Васьковіча з падзякай «проста мінаку» за віншаванне. Аднак у гэтым годзе лістоў ад Васьковіча няма. На дзень нараджэння Яўгена [26 лютага] яму многа хто пісаў, але ніхто пакуль не пацвердзіў, што прыйшоў ад яго ліст, бо інфармацыяй пра лісты ад палітвязняў мы абменьваемся. Маці Яўгена перад днём нараджэння ездзіла да яго на спатканне, перадавала, што ў Яўгена ўсё добра і ён перадаваў усім прывітанні», — расказала Таісія Кабанчук.

Маці Яўгена Васьковіча Рушанія кажа, што ёй лісты ад сына прыходзяць:

«Раз-два на месяц Яўген піша, ён заняты, працуе, часу няма асабліва пісаць. Піша, што ў яго ўсё добра, ён працуе. Са здароўем таксама няма асаблівых праблем, толькі алергія часам здараецца. Ведаеце, пыльна там… 17 красавіка паеду на кароткае спатканне з ім».

Таксама Рушанія Васьковіч адзначыла, што Яўген пацвярджаў атрыманне дасланых яму лістоў.

Яўген Васьковіч быў затрыманы 17 студзеня 2011 г., асуджаны ў маі 2011 разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ.


Паспрабаваць падтрымаць Яўгена паштоўай альбо лістом можа кожны.

Адрас для ліставання: 

 212013, Магілёў, Слаўгарадская шаша, 183, ВК-15
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку