Айцец Шрамко сустрэўся з начальнікам Мазырскай калоніі

Пасля пераводу палітвязня Зміцера Дашкевіча ў Мазырскую калонію, першыя навіны патрапіўшыя ў СМІ скалыхнулі беларускую грамадскасць.

Гучная заява начальніка калоніі Юрыя Збароўскага пра недапушчальнасць рэлігійных і палітычных поглядаў вязня выклікала шмат абурэння і рэакцыі ня толькі з боку палітычных колаў, але і Царквы Хрысціян Веры Евангельскай, да якой належыць сам палітзняволены.

 

Пастар памеснае царквы, да якой належыць Дашкевіч, і выконваючы абавязкі біскупа Аб’яднанай Царквы скіравалі звароты ў Рэспубліканскую пракуратуру, Дэпартамант выканання пакаранняў МУС РБ і адміністрацыю прэзыдэнта з патрабаваннем спыніць пераслед Змітра Дашкевіча.

Рэакцыя прадстаўнікоў хрысціянскай царквы на гэтым ня спынілася, у тым ліку і з боку прадстанікоў праваслаўнага духавенства. Вядомы сваім блогам у газэце “Наша Ніва” айцец Андрэй Шрамко наведаў начальніка калоніі, які ў размове з Дашкевічам, у сваіх пагрозах і знявагах спасылаўся на “свае спрадвечныя славянскія праваслаўныя карані”.

Пад час размовы высветлілася, што Збароўскі з’яўляецца каталіком. Таму прыслухоўвацца да словаў святара іншай канфэсіі ён не збіраецца.

Адзначым, што ня так даўно Апостальскі Нунцый, Клаўдыа Гуджэроці, напярэдадні завяршэння сваёй місіі на Беларусі і вяртання да Ватыкану, наведаў палітзняволеных: Каваленку, Статкевіча, Сырамалотава, Бяляцкага, Лобава, Севярынца і ў тым ліку Дашкевіча.

Напэўна, спадар Гуджэроці меў “гонар” пазнаёміцца і з начальнікам калоніі, каталіцкім прыхаджанінам Юрыем Збароўскім. 


Аднак, як бачна, прагненні Святых айцоў наставіць гэтага хрысцьяніна на шлях праўды і спагады да бліжняга й недапушчальнасці прыніжэння чалавечай годнасці і гонару пакуль не спраўдзіліся.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку