Акрэсьцінскія служакі адмовіліся прыняць перадачу для Алеся Каліты
Старшыні Рады моладзі БНФ Алесю Каліце, які адбывае адміністратыўнае пакараньне ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна сёньня адмовілі ў перадачы. Ён быў затрыманы ля управы БНФ 3 ліпеня у лёгкім летнім адзеньні (шортах і шлёпках).
Як стала вядома ПЦ “Вясна”, раніцай 5 ліпеня сябры праспрабавалі перадаць перадачу, у якой знаходзілася вопратка й сродкі гігіены. Супрацоўнікі спецпрыёмніка-разьмеркавальніка адмовіліся прыняць перадачу, спаслаўшыся на тое, што яе можна перадаваць толькі блізкім сваякам.
На думку праваабаронцы Уладзімера Лабковіча, гэтае патрабаваньне не грунтуецца на існуючым законе, паколькі ў Працэсуальна-выканаўчым кодэксе Рэспублікі Беларусь адсутнічаюць абмежаваньні для асобаў, што маюць права перадаваць перадачы арыштаваным. Такой адмовай супрацоўнікі ўстановы парушаюць закон і абмяжоўваюць правы й законныя інтарэсы моладзевага лідэра Алеся Каліты.
Па матэрыялам Вясны96