Актывістаў "Маладога фронту" будзе судзіць Аляксей Таманаў
Паседжаньні па справе актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" будзе весьці судзьдзя Савецкага раённага суду Аляксей Таманаў.
Судзьдзя пакуль што не прызначыў даты судовага паседжаньня.
Крымінальную справу супраць Зьмітра Хведарука, Алега Корбана, Барыса Гарэцкага, Аляксея Янушэўскага і непаўналетняй Насты Палажанкі КДБ распачаў 4 лютага.
Маладых людзей вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.
Справа маладафронтаўцаў – трэцяя заведзеная паводле 193 артыкулу Крымінальнага кодэксу.
Летась 4 жніўня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі пакаралі актывістаў “Партнэрства” Эніру Браніцкую, Цімафея Дранчука, Аляксандра Шалайку і Міколу Астрэйку; 1 кастрычніка – лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча.
Суды адбываліся за зачыненымі дзьвярыма.
Актывісты "Маладога фронту" падрыхтавалі дакумэнты для рэгістрацыі ў Міністэрстве юстыцыі.
Інфармацыя Радые Свабода