Актывіста Руху “За Свабоду” у Салігорску выклікаюць у Пракуратуру
Актывіста Руху “За Свабоду” у Салігорску выклікаюць у Пракуратуру
Актывіста Руху “За Свабоду” й Маладога Фронту Івана Шылу выклікаюць у раённую Пракуратуру для азнаямленьня з крымінальнай справай, па якой ён праходзіць у якасьці падазраванага. Позва выпісаная на пятніцу, 6 ліпеня.
Нагадаем, што 10 траўня супраць Івана Шылы была ўзбуджаная крымінальная справа. Хлопца абвінавачваюць у «дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі» паводле арт 193.1 КК РБ. Іван і ягоны бацька былі дапытаныя ў пракуратуры.У чэрвені супрацоўнікі КДБ праводзілі ператрусы ў кватэры актывіста й канфіскавалі сістэмны кампутаровы блёк.
Па матэрыялам milinkevich.org