Актывісты патрабуюць ад уладаў спыніць практыку вялізных штрафаў за грамадскую актыўнасць

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.

У дакуменце, які плануецца разаслаць у Адміністрацыю прэзідэнта, Палату прадстаўнікоў, Вярхоўны і Канстытуцыйны суды, у пракуратуру і Міністэрства ўнутраных спраў, прадстаўніцтва ААН і Еўрапейскага Саюза, а таксама ў палітычныя партыі і арганізацыі, гаворыцца: “У апошнія гады беларускія ўлады імітуюць змягчэнне карнай палітыкі, прымяняючы пераважна штрафныя санкцыі ў адносінах да ўдзельнікаў акцый пратэсту. Пры гэты велічыні штрафаў нярэдка перавышаюць памеры сярэднестатычнага заробку па краіне (300-350 даляраў). У выніку яны складаюць астранамічныя сумы, якія невыносным цяжарам кладуцца на актывістаў і іх сем’і. Сумы штрафаў актывістаў грамадзянскай супольнасці дасягнулі летась 150 тысячаў даляраў. За год выдадзена каля 600 пастановаў пра накладанне адміністратыўных штрафаў. У выпадку нясплаты штрафаў накладаецца арышт на маёмасць, у тым ліку на жылыя памяшканні.”

Складальнікі заявы патрабуюць спыніць практыку прымянення штрафных санкцый за рэалізацыю грамадзянамі сваіх палітычных правоў і свабодаў, а таксама прызнаць недапушчальным накладанне арышту на маёмасць пры наяўнасці несплачаных штрафаў.

Сваю згоду падпісаць дакумент, паводле арганізатараў, у першы дзень збору подпісаў, 23 студзеня далі Наталля Радзіна, Павел Севярынец, Віктар Карнеенка, Людміла Мірзаянава, Аляксандр Мех, Мікалай Аўтуховіч, Аляксей Янукевіч, Мечыслаў Грыб, Вадзім Казначэеў ды іншыя вядомыя людзі. Усяго учора падпісалася блізу сарака чалавек.

У ініцыятыва “Крок да закону” ўваходзяць Міхаіл Пастухоў, Мечыслаў Грыб, Мікалай Казлоў, Аляксандр Дабравольскі, Алег Волчак, Юры Валчок, Ганна Шапуцька Вольга Маёрава, Вольга Мікалайчык. Ініцыятыва распрацоўвае праект рэформы судовай, праваахоўнай і пенітэнцыярнай сістэмаў, які прадугледжвае ўзмацненне грамадзянскага кантролю за іх дзейнасцю і паляпшэнне сітуацыі з правамі чалавека.

Паставіць свой подпіс пад дакументам і такім чынам выказаць сваю салідарнасць з актывістамі, якія трапілі пад каток фінансавых рэпрэсій, можна таксама сёння і заўтра на сядзібе Партыі БНФ з 18 гадзін.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку