Актывіст Руху “За Свабоду” пакараны штрафам у памеры 10 базавых велічынь

Актывіста Руху “За Свабоду” Яраслава Берніковіча з Глыбокага (Віцебская вобласьць) пакаралі сёньня 10 базавымі велічынямі нібыта за несанкцыянаванае пікетаваньне (арт. 23.34 КаАП). Па сведчаньнях міліцыянтаў, актывіст быў апрануты ў майку з надпісам “Рух “За Свабоду”, якая зьяўляецца атрыбутам несанкцыянаванай акцыі і ўтрымлівае палітычныя лёзунгі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама раздаваў брашуры аб выгодах ад партнёрства з ЭЗ.

15 ліпеня, у Глыбокім адбылася акцыя Руху “За Свабоду” па папулярызацыі эўрапейскіх каштоўнасьцяў. На мясцовым рынку актывісты Руху “За свабоду” распаўсюджвалі каляровыя брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі” і CD-дыскі з серыі “Песьні Свабоды”.

Нагадаем, што Рух “За Свабоду” праводзіць акцыю па інфармаванні беларускага грамадства аб выгодах, якія можа атрымаць Беларусь ад палітыкі Добрасуседсва Эўрапейскага Збвязуу, выконваючы 12 пунктаў ЕС. Каля станцый мэтро, на прыпынках грамадскага транспарту, каля адміністрацыйных будынкаў і ў іншых людных месцах актывісты Руху “За Свабоду” распаўсюджваюць брашуры “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі”, а таксама распавядаць грамадзянам аб выгодах якія можа атрымаць нашая краіны ад партнёрства з ЭЗ.

За час правядзеньня акцыі па ўсёй краіне супрацоўнікі праваахоўчых органаў беспадстаўна затрымалі больш за 10 актывістаў Руху. Некалькі тыдняў таму ў Мінску пасля акцыі быў затрыманы і атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту Павал Серадзенка.

www.milinkevich.org