Акцыя салідарнасьці зь Фінькевічам насупраць КДБ

finkewicz1.jpg

Зь дзясятак моладзевых актывістаў сёньня а 16.30 правялі акцыю салідарнасьці з Артурам Фінькевічам. Яны разгарнулі расьцяжку «Свабоду Фінькевічу», а таксама бел‑чырвона‑белы сьцяг насупраць будынку КДБ, але зь іншага боку праспэкту. Таксама гукалі «Артуру – свабоду». Так яны прастаялі каля пяці хвілінаў.

З КДБ да пікетоўцаў ніхто ня выйшаў, але было бачна, што шмат хто з супрацоўнікаў камітэту назіраў за акцыяй з вокнаў будынкаў. Нікога не затрымалі.

Нагадаем, што сёньня таксама дванаццаць маладзёнаў выйшлі з партрэтамі Фінькевіча да дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Міліцыяй былі затрыманы пяцёра ўдзельнікаў акцыі (Мікіта Шуцянкоў, Наста Ліпніцкая, Паліна Курыновіч, Паліна Дзьякава, Філіп Біканаў), яны цяпер знаходзяцца ў РУУСе Ленінскага раёну.

Паводле Нашай Нівы