Акцыя салідарнасьці "каліноўцаў"

У Варшаве адбыўся пэрфоманс, прысьвечаны ўздзеяньню прапаганды ў Беларусі з удзелам студэнтаў-каліноўцаў,- паведаміў удзельнік праграмы К.Каліноўскага А. Ігнатовіч.

Пэрфоманс уяўляў сабой тэатральную пастанову, у якой дзеючую ролю адыгрывала ”Прапаганда”. Чалавек ў балахоне з газетных нарэзак з вялікім тэлевізарам БТ на галаве хадзіў і наліваў усім напоі з імправізаванай чырвона-зялёнай бутэлькі. Гэта сімвалізавала атруту з боку дзяржаўных мас-медыя. Па сцэнару атручаныя людзі рэагавалі на дзеяньні “ Прапаганды” па-рознаму: хтосьці нібы сапраўды атруціўся і ляжаў на зямлі, хтосьці хаваўся ад атруты прапаганды, а хтосьці ўздымаў сьцяг і распачынаў мітынг. Такім чынам, пасля перфомансу, працягваўся мітынг з партрэтамі палітзьняволеных і зьніклых людзёў, са сьцягамі, скандзіраваньнем “ Жыве Беларусь!”, “ Свабоду палітвязьням!”. Напрыканцы ўсе прасьпявалі “Магутны Божа”.