Акцыя "Сям'я сям'і" адбылася ў Віцебску
Прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў падтрымалі ў Віцебску правядзенне акцыі "Сям'я сям'і". Актывісты павіньшавалі сем'і рэпрэсаваных з-за палітычных поглядаў ці грамадскай актыўнасці напярэдадні зімовых святаў. У горадзе яшчэ засталіся сем'і, у якіх бацькі страцілі працоўнае месца і цяпер маюць пастаянныя праблемы з уладкаваннем на працу, а значыцца маюць праблему з набыццём святочных падарункаў.
Валантэры "Салідарнасці" арганізавалі імпрэзу "Сям'я сям'і" ў адным з прасторных офісаў грамадскага аб'яднання ў Віцебску. А таксама правялі конкурсы і шэраг гульняў для дзяцей і іхніх бацькоў.
Напрыканцы сустрэчы валантэры перадалі падарункі і адмысловыя лісты, на якія дзеці абяцалі адказаць, ад Уроцлаўскіх сем'яў.
Сярод удзельнікаў акцыі былі і вядомыя грамадскія дзеячы горада: Аляксандар Кузняцоў, Уладзіір Малахоўскі, Алена Шабуня і інш.
Пакінуць новы каментар