Акцыі салідарнасьці ў Варшаве і Беластоку

02.jpg

Беларускія студэнты у Варшаве адзначылі Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі. Акцыя прайшла пад беларускай амбасадай, дзе студэнты замацавалі партрэты палітвязьняў, а менавіта Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Аляксандра Казуліна і Андрэя Клімава і запалілі зьнічкі ў знак салідарнасьці.

 

Пасьля таго як акцыя завяршылася і ўдзельнікі ўжо адыйшлі ад будынку, з амбасады выйшаў чалавек, асобу якога высьветліць не ўдалася, і рашуча, нагамі, з мура амбасады вышынёй амаль у мэтр, зьбіў зьнічкі салідарнасьці. Пачуўшы гук бітага шкла ўдзельнікі акцыі пачалі вяртацца да амбасады, і тут запал і рашучасьць дыплямата саступілі - ён хуценька зайшоў за плот, зачыніўшы браму, нецэнзурна зьвярнуўся да пратэстуючых і зьнік у будынку амбасады.

 

У  Беластоку 16 лістапада, у Дзень беларускай салідарнасьці, студэнты праграмы Кастуся Каліноўскага прыйшлі да беларускага кансулята з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі і запалілі сьвечкі педад партрэтамі палітзьняволеных Беларусі.

 

Паводле Хартыі97