Алег Гнедчык: “Хачу, каб ціск на сяброў спыніўся і яны выйшлі наволю”

Пасля зняволення вярнуўся дадому Алег Гнедчык. Сябры і родныя цёпла сустрэлі яго на вакзале. Праз некалькі дзён ён сімвалічна зняў партрэт з ланцуга палітвязняў. Алег падзяліўся сваім думкамі пра знаходжанне ў зняволенні.

-Алег, нагадайце, калі ласка, чаму Вы прысвячалі час да таго, як патрапілі ў турму?
-Працаваў на адной з Мінскіх будаўнічых фірмаў. У перадвыбарчы час быў актывістам кампаніі “Гавары праўду”, у момант Плошчы быў адным з дружыннікаў У.Някляева. Натоўп моцна прыціснуў нас блізка да дзвярэй Дома Ураду, нам прыходзілася стрымліваць націск натоўпу. Адтуль патрапіў у турме на Валадскага , дзе мітусня была не меншай за штурханіну ля Дома Ўрада, з-за перанаселенасці ў камеры.
 
-Раскажыце аб умовах утрымання ў Шклоўскай калоніі.
-Мы знаходзіліся ў розных атрадах з Класкоўскім, са Статкевічам, са Змітром Новікам, але перыядычна сустракаліся. Зэкам было забаронена доўга размаўляць з намі, некаторыя засцерагаліся і не кантактавалі, іншыя, больш смелыя, размаўлялі, сярод іх – літовец, бізнесовец, які паводзіў сабе спакойна і незалежна, вольна размаўляў на ўсе тэмы.
Іншыя зняволенныя мелі абмежаванні з-за нас на тэлефонныя размовы і іншыя побытавыя рэчы.
 
- Дзе Вам даводзілася працаваць за гэты час?
-Працаваў у швейнай майстэрні. Мікола Статкевіч - на пілараме. Для зняволеных прапануюцца курсы навучання вырабу абутку, швейнай справе для тых, хто доўга знаходзіцца ў калоніі, хто асуджаны на доўгія тэрміны.
Я меў магчымасць два разы на тыдзень наведваць курсы англійскай мовы.
Ёсць умовы для заняткаў тэнісам, ёсць стадыён і месцы, дзе можна рабіць фізічныя практыкаванні. Мікалай Статкевіч кожны дзень займаецца гімнастыкай, адціскаецца, трымае сабе ў форме.
 
- Што было найбольш непрыймальным і складаным для Вас?
- Нясправядлівыя прыдзіркі з боку ахоўнікаў па дробязях з мэтай
навесіць як мага больш папярэджанняў. За гэта даводзілася трапляць ў ізалятар.
Яны чапляліся за такія дробязі, як неабходнасць насіць бірку на кашулі, за тое, што прайшоў не ў тым месцы. Крыўдна, што гэтыя прыдзіркі і ціск працягваюцца на маіх сяброў, якія засталіся ў калоніі. Імёны тых, хто здзекваецца, скора стануць вядомымі.
 
-Якое медыцынскае абслугоўванне ў калоніі?
-Вельмі слабое, незадавальняючае. Ня проста атрымаць дазвол на карыстанне неабходнымі лекамі, процігрыбковай маццю. Стаматалагічнае абсталяванне існуе, але няма каму на ім працаваць. Ніхто не займаецца хворымі.
 
-Вашыя родныя шмат клапаціліся пра Вас, адчувалася іх любоў і турбрта?
-Маці прысылала мне пасылкі, клапацілася і малодшая сястра. Прыходзілі газеты і шмат лістоў з Беларусі, Польшчы, і іншых краін. На жаль, лісты на англійскай мове мне не перадалі, адмовілі. Я ўдзячны ўсім, хто мяне падтрымліваў.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку