Алесь Каліта атрымаў 7 сутак арышту
На гэты момант Салігорскі суд разгледзеў 4 справы затрыманых учора моладзевых актывістаў. Віктару Дзенісевічу з Салігорску і Касі Галіцкай зь Менску быў прысуджаны штраф памерам пяць базавых велічыняў -- 155 тысяч беларускіх рублёў – за “ўдзел у несанкцыянаваным пікеце”. Зьміцер Ясевіч атрымаў папярэджаньне
Усяго ў Салігорскім судзе сёньня будуць разгледжаныя справы дзевяці чалавек, затрыманых 4 верасьня за “несанкцыянаваны пікет” перад будынкам суду, дзе праходзіў працэс над маладафронтаўцам Іванам Шылам паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Ноч яны правялі ў Салігорскім пастарунку. Акрамя Дзенісевіча, Галіцкай, Каліты і Ясевіча, гэта – Маўлюда Атакулава, Тацяна Буланава, Франак Вячорка, Дзяніс Карноў і Зьміцер Хведарук
Паведамляе радыё Свабода