Алесь Лагвінец беларусізуе Акрэсьціна
Памочнік Аляксандра Мілінкевіча Алесь Лагвінец распрацаваў беларускамоўны блянк заявы на прыём перадачаў арыштаваным.
– Каб зрабіць перадачу ў ізалятар часовага ўтрыманьня неабходна запоўніць спэцыяльны бланк заявы. Мне яго далі на Акрэсьціна. Але ж ён быў аформлены па-расейску. Увечары я зрабіў ягоны пераклад на беларускую мову і надрукаваў некалькі экзэмпляраў па-беларуску, – кажа Алесь Лагвінец.
Ранкам 24 студзеня Алесь зрабіў перадачы Алесю Макаеву, Карэну Акопаву, Сяргею Парсюкевічу і Зьмітру Хведаруку, напісаўшы заявы па-беларуску.
Рух заклікае ўсіх, хто робіць перадачы на Акрэсьціна, карыстацца беларускай мовай.
Блянк на беларускай мове можна сьцягнуць тут.