Аляксандар Атрошчанкаў арыштаваны на 15 сутак за "абразу" судзьдзі
З даставерных крыніцаў Камітэту “Салідарнасьць” стала вядома, што затрымлены сёньня Аляксандар Атрошчанкаў , месцазнаходжаньне каторага дасюль было невядомае, знаходзіўся ў судзе Цэнтральнага РУУС. Судзьдзя Тацяна Паўлючук арыштавала яго на 15 сутак за нібыта ‘’абраза судзьдзі’’ падчас аднаго з судовых паседжаньняў працэсу ’’справы 14-ці’’.
Як высьветлілася, міліцыянты даставілі яго туды з упраўленьня КДБ, куды Аляксандар прыйшоў па факту канфіскацыі ў Атрошчанкавых летась аргтэхнікі.