Аляксандр Фядута: “Сёння маі даклады чытае прызначаны прафесар”
У сусветны дзень філолагаў 25 траўня вядомы літаратар, былы палітвязень, Аляксандр Фядута сустрэўся з сябрамі Руху “За Свабоду” і “Салідарнасьці”.
У 2010 А.Фядута быў членам перадвыбарчага штабу У.Някляева, быў арыштаваны 20 снежня ў Мінску і змешчаны ў СІЗА КДБ. Філолагі Расіі і іншых краінаў утой час звярнуліся да прэзідэнта РФ у абарону свайго калегі. Пад зваротам у падтрымку кандыдат філілагічных навук А.Фядуты і іншых дзеячоў культуры і журналістаў падпісаліся паэт Міхаіл Айзэнберг, спявак Юры Шаўчук, тэлевядоўца Аляксандр Архангельскі, паэты Наталля Гарбанеўская , дзесяткі пісьменнікаў з Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі. А. Фядута быў прызнаны Amnesty Internationalвязнем сумлення.
20 траўня 2011 года ён быў прыгавораны да 2-гадоў пазбаўлення волі ўмоўна
тэрмінам на 2 гады.
- Спадар Аляксандр, вашыя знаёмыя кажуць, што вы ніколі не развітваецца з кнігай: ні на вуліцы, ні ў краме.
- Сапраўды, гэта так. Сёння я таксама з кнігай. Я - гісторык літаратуры, таму ўспрымаю ўсе падзеі ў гістарычным кантэксце. Тады,у снежні, паралель была ў мяне, відавочна, з дэкабрыстамі.
- Мы ведаем, што Вы за кратамі ў прызначаную разам з жонкай Марынай гадзіну чыталі вершы Гумілёва…
- Першыя 10 дзен, калі я апынуўся ў адзіночнай камеры, мне набылі кнігі ў Цэнтральнай кнігарні. У вязняў “амерыканцы” ёсць прывілей - замаўляць кнігі. Афіцэр ідзе ў краму і набывае. Сярод кніжак, якія мне набылі, быў Мікалай Гумілёў. Праз адвакатку я паведаміў, што буду чытаць ў 20 гадзін вершы Гумілёва. Потым калі сталі прыходзіць лісты, я напісаў Марыне, што на наступным тыдні буду чытаць ёй Марыну Цвятаеву, потым – Восіпа Мандэльштама, так мы і рабілі па вечарах - сустракаліся на старонках любімых кніг.
Мая жонка была далёкая да палітыкі, займалася выданнем кніг.
Калі са мной здарылася такое, яна не ведала, што рабіць. Але яна не была пакінутая.
У такім жа становішчы апынулася жонка У.Някляева – Вольга, жонкі і сяброўкі тых маладых, хто быў у вязніцы.
Я вельмі ўдзячны кіраўнікам праваабарончых арганізацый Алесю Бяляцкаму, Алегу Гулаку, Жанне Літвіной, Іне Кулей і ўсім іх паплечнікам, хто дапамагаў нашым сваякам.
- Гэта быў ваш першы турэмны досвед, як ацэньваеце яго з дыстанцыі часу?
- Па-першае, ніякага прашэння аб памілаванні мяне ніхто не прымушаў пісаць.
Толькі хацелася, каб не рабілі з нас потым герояў. Калі асобу ўзносяць на вышыню, потым ад яго шмат патрабуюць і забываюць, што ён проста чалавек. Калі трэба па-чалавечы спачуваць, пытаюць: чаму ты не такі нязломны, цвёрды?
Тады, узімку 2010 мне было прыемна, калі творцы з розных краінаў збіралі подпісы
дзеля нас. Я хацеў бы даслаць ім свае кнігі ў знак удзячнасці, але няма зваротных адрасоў, на жаль. Цяпер, калі я не магу паехаць выступіць на ту ці іншую канферэнцыю ў замежжа, як гэта адбывалася раней, маі даклады чытае прызначаны прафесар.
- Што ў планах на будучыню?
- Імкнуся завершыць дысертацыю. Хацеў бы мець вольных паўгады на гэту справу, але палітыка не дае займацца літаратурай.
Тэма маёй дысертацыі звязана з праблемай чытача ў літаратурнай свядомасці пушкінскай эпохі. У кожнага пісьменніка - свой чытач, у кожнага палітыка - свой выбаршчык.
Па пэўных прыкметак чытач пазнае свайго аўтара пачынаючы ад вокладкі. Зразумела,што чытач Быкава і чытач Чаргінца - гэта розныя асобы.
Фота Арцёма Лявы
Пакінуць новы каментар