Аляксей Шчадроў: “Чакаем Пасхі і чарговага наступа”

Нечаканы працяг атрымала справа верніка з Аляксандраўкі, які самастойна арганізаваў прытулак для бяздомных. У мінулым годзе на Аляксея Шчадрова, пракуратура Шчучынскага раёна, узбудзіла крымінальную справу за “стварэнне і ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі” паводле арт. 193 ККРБ.

Нагадаем, што вернік з вёскі Аляксандраўка, арганізаваў прыьтулак для дапамогі бяздомным і абяздоленым, у якім даваў прытулак людзям з усёй Беларусі.

Раённыя ўлады і міліцыя негатыўна паставіліся да арганізаванага Шчадровым прытулка, пачалі проста выжываць жыхароў прытулка. Хаця фармальнай прычэпкай было тое, што нейкія пабудовы прытулку не адпавядаюць санітарным нормам. «Калодзеж там павінен быць за 15 метраў ад гаспадарчых пабудоў, блізка ад дома хлеў, пакой павінен быць большы, бо ў ім жывуць аж пяць чалавек і гэтак далей»

За кароткі тэрмін, Шчадрову з дапамогай міжнароднай салідарнасці, юрыдычнай падтрымкай праваабаронцаў пад апекай каталіцкай царквы, удалося зарэгістраваць недзяржаўную арганізацыю. Пасля падачы дакумантаў аб рэгістрацыі ў праваахоўныя ворганы, падавалася, што на тым крымінальны пераслед і процістаянне з “мясцовымі ўладамі” будзе завершана.

Але ж у лютым прытулак ізноў спрабуюць пазбавіць рэгістрацыі.

“Ціск вялікі, да Шчадрова міліцэйскія і іншыя чыноўнікі прыяжджалі штодня, пагражаючы яму самымі рознымі карамі. У выніку Шчадроў быў вымушаны сабраць дакуманты на рэістрацыю аб’яднання і здаць іх у мясцовы сельсавет.” – адзначыў лідар БХД Павал Севярынец.

Такім чынам прытулак, у якім на дадзены час пражывае 10 чалавек ізноў знаходзіцца на мяжы расфармавання. Мясцовыя ўлады зусім не турбуюцца аб лёсе апякуноў Шчадрына. Сам жа кіраўнік прытулка мяркуе, што да Пасхі міліцыя не будзе так актыўна дзейнічаць, маўляў, казалі, што пачакаюць ці возьме яго пад сваю апеку Касьцёл, а там будуць глядзець, што рабіць.

“Цяпер не думаю спыняць сваю дзейнасць і закрываць прытулак. Спадзяюся, што ўсе канфліктныя сітуацыі вырашацца. У сваю чаргу, прашу ўсіх, хто перажывае за гэтую справу і лёс абяздоленых, якімі я апякуюся ў Аляксандраўцы, маліцца і як мага шырэй распаўсюдзіць звесткі пра хаду працэса аб ліквідацыі прытулка. Маю надзею, што як імінулым разам удасца ўлагодзіць канфлікт.”

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку