Амніставаны яшчэ адзін фігурант справы 14-ці
Аляксандру Баразенку амніставалі ў “справе 14-ці”. Яго пакаралі абмежаваньнем волі апошнім у сьпісе фігурантаў справы.
Летась увосень, калі хлопец прыехаў ў Беларусь, яго затрымалі і са сьледчага ізалятара прывезьлі ў суд Цэнтральнага раёну пад вартай. Аляксандр вучыўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы і ня мог удзельнічаць у працэсе, калі судзілі іншых удзельнікаў справы.
Аляксандр Баразенка не адзіны пакараны ў “справе 14-ці”, да каго ўжылі амністыю. Раней амніставалі Міхаіла Пашкеівча, Паўла Вінаградава і Міхаіла Субача.
Алесю Чарнышову і Алесю Стральцову пакараньне абмежаваньнем волі замянілі на папраўчыя работы.
Тацяна Цішкевіч пасьля вынясеньня прысуду зьехала вучыцца ў Польшу і цяпер абвешчана ў вышук. Калі яна перасячэ беларускую мяжу, яе, як і Арцёма Дубскага, будуць судзіць за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня.
Паводле радыё Свабода
Пакінуць новы каментар