Аналітычны агляд

Дадзены аналітычны агляд заснаваны на практыцы Камітэта "Салідарнасць" па аказанні дапамогі дэмакратычным актывістам і чальцам іх сем'яў у сталіцы і рэгіёнах і студэнтам,якія прымалі удзел у прэзідэнцкай кампаніі і ў мірных акцыях пратэсту ў Менску і іншых гарадах Рэспублікі Беларусь 19-20 снежня 2010 г.

Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць" ад  пачатку сваёй дзейнасці вядзе сталы маніторынг рэпрэсій у стаўленні апанентаў  улады і  дэмакратычных актывістаў. У перыяд правядзення кампаніі па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Камітэт Салідарнасць фіксаваў факты ціску на актывістаў па месцы працы або вучобы.

Кампанія па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была абвешчаная 14 верасня 2010 гады, выбары прызначаныя на 19 снежня 2010 гады. Дэмакратычныя кандыдаты, якія абвясцілі аб сваім жаданні балатавацца, пачалі  падрыхтоўку да выбараў задаўга да афіцыйнай аб'явы ўладамі пачатку кампаніі. Былі сфармаваныя штабы і ініцыятыўныя групы 9 апазіцыйных кандыдатаў.

Нягледзячы на заяўленыя працэсы лібералізацыі ўлада, актыўна выкарыстала супраць актывістаў кампаніі прыхаваныя рэпрэсіі.
Так, у перыяд кампаніі былі звольненыя з працы 8 дэмакратычных актывістаў, пераважна ў рэгіёнах.  З універсітэтаў былі адлічаныя 5 студэнтаў. У параўнанні з прэзідэнцкай кампаніяй 2006 гады рэпрэсіі былі нешматлікімі і недэманстратыўными.

19 снежня 2010 гады ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. Нягледзячы на некаторы прагрэс у атмасферы кампаніі, пры падліку галасоў былі зафіксаваныя сур'ёзныя парушэнні міжнародных стандартаў. Беларускія ўлады не забяспечылі справядлівы і празрысты выбарчы працэс.
Шматтысячная мірная маніфестацыя пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта скончылася неадэкватна жорсткім разгонам дэманстрантаў. Менавіта падчас правядзення акцыі і пасля яе ва ўсю моц запрацавала рэпрэсіўная машына ўлады.  Затрыманыя больш 700 дэмакратычных актывістаў, журналістаў і 7 кандыдатаў у прэзідэнты, большасць з якіх былі пакараныя 10,12,15 суткамі адміністрацыйнага арышту. 33  лідэра апазіцыі і дэмакратычных актывіста, сярод якіх 4 экс-кандыдата ў прэзідэнты, знаходзяцца ў следчых ізалятарах. Колькасць затрыманых  змяняецца, бо штодня з'яўляюцца  новыя абвінавачваныя  па артыкуле 293 КК РБ- "масавыя беспарадкі".  Ім пагражае да 15 гадоў турмы.
 У краіне ідуць пяротрусы і канфіскацыі аргтэхнікі ў дэмакратычных арганізацыях і ў кватэрах актывістаў.

Камітэт "Салідарнасць", зыходзячы з папярэдняга досведу працы, лічыць, што супраць грамадзян,якія адбылі адміністрацыйнае пакаранне чакаецца другая хваля рэпрэсій, а менавіта адлічэнне з універсітэтаў, звальненне з працы, допыты і пераследы. У сапраўдны момант мы назіраем тэндэнцыю павелічэння выпадкаў звальненняў і адлічэнняў па палітычных матывах.
З 19 снежня 2010 гады па 25 студзеня 2011 звольненыя з працы 11 чалавек.

За гэты жа перыяд часу:
-адлічаныя (азнаёмленыя з загадам аб адлічэнні)  2 студэнта з прафесійна-тэхнічных каледжаў (Менскі дзяржаўны політэхнічны каледж, Менскі дзяржаўны вышэйшы радыетэхнічны каледж).
-адлічаны 1 студэнт (азнаёмлены з загадам аб адлічэнні) з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка,
- 61 студэнт (удзельнічалі ў акцыі пратэсту) пад пагрозай адлічэння  з вышэйшых вучэбных устаноў. 

У дадзены момант ва ўніверсітэтах ідзе зімовая сесія. Тактыкі ціску і адлічэння студэнтаў, якія выкарыстоўваюцца сёння, выглядаюць наступным чынам:
- студэнтаў,якія прапусцілі адзін або некалькі залікаў (з-за адміністрацыйнага арышту) не дапушчаюць да іспытаў;
- калі студэнты атрымліваюць дазвол пераздаць прапушчаныя іспыты або залікі, то іх крытычна абмяжоўваюць у часе (9 залікаў і іспытаў за 9 дзён, пры гэтым больш аднаго прадмета ў дзень здаваць не дазваляюць);
-  прыніжаюць адзнакі; 
- студэнтам у дэканатах заяўляюць, што яны адлічаныя, але пры гэтым загады аб адлічэнні не выдаюць;
- прапаноўваюць напісаць заяву на адлічэнне па ўласным жаданні, матывуючы гэта тым, што так будзе менш праблем і магчыма будзе нават аднавіцца праз паўгода.
 У 2006 году Камітэт "Салідарнасць" зафіксаваў больш 200 выпадкаў палітычных адлічэнняў, але лічбы могуць быць нашмат вышэй. У 2007 году намі было зафіксавана 34 выпадкі палітычна матываваных адлічэнняў. У 2008 - 22 падобных выпадкаў. У 2009 - 1 выпадак, і ў 2010 да 19 снежня 5 выпадкаў.

Афіцыйныя чыннікі адлічэння студэнтаў былі наступныя:
-    парушэнне правіл унутранага распарадку вучэбнай установы;
-    непаспяховасць.

Сапраўднымі чыннікамі адлічэнняў былі:
-    адбыванне пакарання ў выглядзе адміністрацыйнага арышту ад 3 да 15 сутак;
-    накладанне адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу;
-    актыўнае чалецтва ў дэмакратычных моладзевых арганізацыях;
-    актыўнае чалецтва ў палітычных партыях;
-    актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях апазіцыйных кандыдатаў.

Можна канстатаваць, што ў параўнанні з папярэднімі гадамі  адлічэнням спрабуюць надаць меней палітызаваны кантэкст, зрабіць рэпрэсіі меней прыкметнымі.
 Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь спадар Маскевич кажа аб лаяльным стаўленні кіраўніцтва ўніверсітэтаў да студэнтаў, якія адбывалі адміністрацыйнае пакаранне ў сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 гады. Аднак штодзённыя звароты студэнтаў, на якіх аказваюць ціск, сведчаць аб распачатай, так званай, "другой" хвалі рэпрэсій.

У 2006 годзе  было некалькі хваль адлічэнняў - адразу пасля сакавіцкіх падзей 2006 года, далей у перыяд летняй сесіі 2006 года і  ўвосень 2006 года  ў перыяд пераздачы іспытаў.

 Камітэт абароны рэпрэсаваных "Салідарнасць", абапіраючыся на досвед сваёй дзейнасці, мяркуе, што рэпрэсіі супраць дэмакратычных актывістаў і студэнцкай моладзі  будуць расцягнутыя ў часе і могуць працягвацца на працягу ўсяго 2011 гады.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку