Андрэй Пратасеня: “У пошуках сабе”

Андрэй Пратасеня вызваліўся некалькі тыдняў таму з бабруйскай калоніі. Разам з ім адбывалі пакаранне Яўген Сакрэт і Зміцер Дрозд. Яшчэ на вакзале Андрэй даў некалькі інтэрв’ю журналістам з незалежных СМІ.

Ён сустрэўся з праваабаронцамі і распавёў пра тое, што з ім адбывалася.
 
-Андрэй, мы ведаем, што Вы былі ў свой час перспектыўным студэнтам, скончылі
факультэт прыкладной матэматыкі БДУ. Як разгортваўся Ваш лёс далей? Вы дапамагалі хворым дзецям праз інтэрнет?
-Я працаваў у адной з кампаній праграмістам, але хутка зразумеў, што гэта не зусім тое, што мне блізка. Вырашыў шукаць сябе ў іншых відах дзейнасці. Так, на працы мы з аддзелам размесцілі абвестку ў інтэрнэце, людзі пералічылі 400 даляраў на аперацыю маленькай дзяўчынцы, рабіў такое для душы.
 
Я ўсё жыццё займаўся спортам, акрабатыкай, люблю бываць у эктрэмальных абставінах. Я прапанаваў свае паслугі, калі адзін заслужаны каскадзер былога СССР Сяргей Катаржэнка набіраў групу для працы ў кіно. Ён быў той чалавек, які ставіў міравыя рэкорды, хадзіў у горы, чалавек, які шмат працаваў,просты, мужны. Некаторы час я прысвячаў сябе гэтай справе.
 
Перад выбарамі пазнаёміўся з сябрамі АГП, нават прапанаваў ім свае паслугі як камп’ютаршчыка, тры дні раздаваў улёткі, але потым зразумеў, што гэта мне не настолькі
глыбока цікава, гэта не мая справа.
 
Мяне арыштавалі праз паўтары месяцы пасля асноўных падзей, правялі дома вобшук. На судзе я прызнаў, што сапраўды стукнуў два разы ў шчыт спяцсназаўцаў каля Дома Ураду.
Я знаходзіўся ў СІЗА КДБ. У той час акрамя звычайных ахоўнікаў там былі людзі ў масках і камуфляжнай форме. Яны спрабавалі запужаць: грукалі дубінкамі па сцяне, па апорах, пужалі электрашокерам. Яны ставілі тварам да сцяны, прымушалі адціскацца па 100 разоў запар.
 
Самае дрэнна, што з васьмі камер толькі шэсць абсталяваны туалетам, з астатніх камер людзей выводзілі на бідон толькі некалькі разоў у суткі, вытрымаць такое нязвыкламу чалавеку цяжка. Для еўрапейскай краіны такое стаўленне да чалавека –дзікунства.
 
-Як Вы сабе адчувалі ў калоніі?
-У калоніі нічога такога не было.Стаўленне да мяне было добрае. У калоніі многія цікавіліся палітыкай, запытвалі пра падзеі ў Мінску. Адносіліся са спачуваннем, сімпатыяй. Мы атрымлівалі газеты, іх чыталі з сябрамі ў асяродку. У атрадзе – па 130 чалавек, у доміках секцыях жывуць па 20 чалавек.
На нашым лакальным участку былі турнікі,спартовыя прыстасаванні. Вельмі хацелася пабегаць, бо люблю бег. Але стадыён быў раскапаны, каб патрапіць у агульную спартовую залю - трэба плаціць цыгарэтамі. Калі выйшаў, даў волю рухам. У калоніі спачатку я быў начным днявальным, сядзеў на вартавым пункце і чытаў кнігі. Потым працаваў дворнікам, упакоўшчыкам у цаху, дзе шылі спецвопратку. У вольны час чытаў кнігі, пісаў лісты, думаў, аналізаваў жыццё. Мне пісалі шмат лістоў. Вялікі дзякуй людзям, якіх я нават не ведаю, але якія пісалі мне лісты, падтрымлівалі!
 

Лазня з гарачаю вадой была толькі раз на тыдзень. Ва ўмывальніку мыцца і праць вопратку не дазвалялі. Сушыць вопратку няма дзе. У калоніі вельмі аднастайнае харчаванне. І гэта адразу сказваецца на стане скуры, псуюцца зубы.

 
-Як Вашае здароўе зараз, як члены сям’і?
-У мяне ўсё ў парадку. У пэўны момант мае бацькі мелі праблемы са здароўем: у бацькі абвастрылася язва, у мамы - зашчаміўся нерў на назе, зараз ужо лепш.
У нас вельмі дружная і харошая сям’я. Трошкі адпачну і буду шукаць працу.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку