Апазыцыянера будуць судзіць за рэкляму радыё «Свабода»

Актывіст апазыцыі Уладзімір Шульжыцкі па асабістай ініцыятыве на невялікіх аркушах паперы пісаў ад рукі хвалі радыё “Свабода” і распаўсюджваў іх па паштовых скрынках, паведамляе Хартыя`97. На аркушах ён дапісваў свой мабільны тэлефон на выпадак, калі ў некага ня будзе атрымлівацца настройка прымача.

Гэта й выкарысталі міліцыянты. Яны затэлефанавалі яму 24 красавіка і папрасілі, каб той прыйшоў па канкрэтным адрасе і дапамог у настройцы радыёпрымача. На месцы Шульжыцкага арыштавалі, каб спраўдзіць дакумэнты, а ў пастарунку склалі на яго пратакол за тое, што, быццам, нецэнзурна лаяўся, паведаміла радыё “Свабода”.

На ноч апазыцыянера пакінулі ў пастарунку. Сёньня над Уладзімерам Шульжыцкім адбудзецца суд.

Уладзімер Шульжыцкі – беспартыйны, на мінулых выбарах балятаваўся ў дэпутаты мясцовага Савета, аднак дэпутатам ня стаў.