Артуру Фінькевічу абмежавалі час пабыўкі ў горадзе

9 чэрвеня палітвязьню дазволілі знаходзіцца па-за межамі камэндатуры няпоўныя дзьве гадзіны. Учора адказны за выхад у горад маёр Уладзімер Міхайлаў дазволіў Артуру выйсьці ў горад на паўтары гадзіны. На знак пратэсту палітвязень адмовіўся ад такой ласкі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Са слоў Артура Фінькевіча, раней кіраўніцтва спэцкамэндатуры альбо не дазваляла яму наагул выходзіць у горад, альбо дазваляла на цэлы дзень. За дзьве гадзіны пабыўкі ў горадзе ён ня можа схадзіць у лазьню, у цырульню ды адпачыць. Неахайны жа выгляд зьняволенага можа стаць падставай для спагнаньня. У спэцкамэндатуры душ рамантуецца.

У пятніцу выканаўца абавязкаў начальніка спэцкамэндатуры Сяргей Куськоў абмежаваў час наведваньня палітвязьня.

4 чэрвеня Артуру Фінькевічу адмовілі ў датэрміновым вызваленьні.