Артур дабіваецца адмены прысуду

5-га лютага ў Магілеўскім абласным судзе адбудуцца слуханьні па скарзе Артура Фінькевіча.

У скарзе Артура Фінькевіча заяўлена, што прысуд грунтаваўся на парушэньнях рэжыму спэцкамэндатуры, якія зьдзяйсняліся не наўмысна, з павалівай прычыны і ня мелі за мэту ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня. Такім чынам падставаў для прымяненьня артыкула 415 Крымінальнага кодэксу, на думку Артура Фінькевіча, не было.

Артура Фінкевіча на працэсе ня будзе, бо прысутнасьць на разглядзе касацыйнай скаргі асуджанага не абавязковая. Інтарэсы моладзевага актывіста будзе прадстаўляць адвакатка Ганна Бахціна. Працэс адкрыты.

 

Нагадаем, што Артур Фінькевіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Магілева з 26-га кастрычніка 2007 году.

 

Паводле milinkevich.org