Арцёма Дубскага чакае новы суд

Кіраўнік Асіповіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцём Дубскі знаходзіцца ў бабруйскім сьледчым ізалятары.

Паводле трэцяй па ліку крымінальнай справе, яго вінавацяць у парушэньні ўмоваў адбыцьця пакараньня, у тым, што ён зьехаў з Асіповічаў. Паводле закону, яго могуць перавесьці адбываць пакараньне ў больш жорсткія ўмовы – у папраўчую калёнію.

13 лютага хлопца зьнялі зь цягніка на беларуска-ўкраінскай мяжы, калі ён накіроўваўся ў Менску на адзначэньне Дня Сьвятога Валянціна.

Арцём Дубскі – фігурант “справы 14-ці”. У 2008 годзе яго пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў.

Асіповіцкая міліцыя распачала супраць Арцёму яшчэ адну крымінальную справу. Хлопца зьвінавацілі ў тым, што з чужой сім-карткі ён выйшаў у інтэрнэт і нанёс страту кампаніі “Вэлкам”.

Арцём зьехаў ва Ўкраіну і яго судзілі завочна. Ён мусіць выплаціць 3,5 мільёны рублёў кампэнсацыі.

Паводле Радыё Свабода

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку