Арцём Пракапенка пастаўлены на прафілактычны ўлік
Органы правапарадку паставілі былога палітзняволенага Арцёма Пракапенку на прафілактычны ўлік тэрмінам на 5 гадоў.
У міліцыі яго паставілі на ўлік як чалавека, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі. «Ніякіх абмежаванняў, нічога няма. Але мне сказалі, што калі будуць нейкія адміністрацыйныя парушэнні, то мяне паставяць на прэвентыўны нагляд», — перадае словы палітвязня БелаПАН.
Нагадаем, Арцём Пракапенка выйшаў на волю 22 жніўня пасля прынятага Аляксандрам Лукашэнкам рашэння аб памілаванні. У той жа дзень разам з ім былі вызваленыя і іншыя палітзняволеныя – Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Юрый Рубцоў.
Пакінуць новы каментар