Арыштаваны Яўген Афнагель
Учора ў цэнтры Менску супрацоўнікамі АМАПу арыштаваны актывіст грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель.
Нагадаем, што раней Яўген Афнагель быў завочна асуджаны судом Першамайскага раёну да 7 сутак арышту. Арышт апазіцыянер будзе адбываць у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.
Такія ж завочныя прысуды за ўдзел у афіцыйным першамайскім мітынгу былі вынесены актывісту "Эўрапейскай Беларусі" Павалу Юхневічу і лідэрам "Маладога Фронту" Зьмітру Дашкевічу і Артуру Фінькевічу. Паводле Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэньнях, рашэньне суду Першамайскага раёну супярэчыць закону і не зьяўляецца правамоцным.