Арышт за нацыянальны сьцяг
Сёньня з самае раніцы блізу 10 супрацоўнікаў міліцыі й службы аховы затрымалі 4 актывістаў моладзёвага руху, сярод якіх Ільля Шыла, Андрусь Тычына й Барыс Пархамчук. Маладзёны вярталіся з моладзёвага летніку. Прычынаю затрыманьня стаўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што юнакі трымалі ў рукох.
Дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі “Малады Фронт” лічыць супрацьзаконымі, бо нацыянальны штандар ня ёсьць забароненай сымболікай і ня мусіць рэгістравацца. Міліцыянты ўжывалі ў дачыненьні да затрыманых фізычную сілу. Яшчэ адным парушэньнем заканадаўства ёсьць ужываньне спэцсродкаў-кайданкоў у дачыненьні да непаўнагодых Тычыны і Шылы.
Праз некалькі гадзінаў усіх затрыманых вызвалілі без складаньня пратаколаў.