Ахвяры новага дэкрэта прэзідэнта

Бацькам, якія займаюцца палітычнай дзейнасцю, пагражаюць адняць дзяцей, быццам бы па прычыне таго, што бацькі не маюць належных бытавых умоў, або недастаткова займаюцца выхаваннем дзяцей. Першымі, хто патрапіў пад дзеянне новага прэзідэнцкага дэкрэта №18 сталі Крысціна Шацікава з Магілёва і сям' я віцебскай моладзевай актывісткі Алены Багданавай.

Да К. Шацікавай, якая мае дваіх сыноў, неаднаразова прыходзілі прадстаўнікі раённага аддзела мясцовай адукацыі з хатнімі доглядамі і пагрозамі ў яе адрас .

17-ці гадовая Алена Багданава, выдатніца 10-га ліцэйскага класа у г Віцебску прымала актыўны ўдзел у мясцовай выбарчай кампаніі. На яе маці, настаўніцу, аказвацца моцны псіхалагічны ціск і робяцца захады адабраць малодшае дзіця, якое выхоўваецца ў сям'і.

" Ніколі не аддам браціка, і буду стаяць за яго! "- кажа Алена.

Юрыст Валянцін Стэфановіч сведчыць, што ў Канвенцыі па правах дзіцяці, зацверджанай ААН, адабранне дзяцей можа адбывацца толькі на падставе судовых рашэнняў. Пазасудовы парадак адабрання дзяцей у бацькоў не адпавядае міжнароднаму заканадаўству і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.