Аўтара кнігі па гісторыі Мёраў не бяруць на працу ў школу
У Мёрах мясцовыя ўлады адмовіліся працаўладкоўваць настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства актывіста аргкамітэту БХД Сержука Васільева, які ўжо раней выкладаў гэтыя прадметы і ў якога нядаўна выйшла кніга па гісторыі Мёраў.
Працаваць настаўнікам Сержуку Васільеву прапанавала настаўніца гісторыі ў СШ № 2, якая сыходзіць з працы. Аднак начальнік аддзелу адукацыі, спорту і турызму Мёрскага райвыканкаму Валерый Драба, заявіў яму, што на гэтую пасаду ўжо ўладкоўваецца сацыяльны педагог, паведамляе bchd.info.
Сяржук Васільеў мае педагагічную і культуралагічную адукацыю. Да 2010 году працаваў у школе, але мусіў звольніцца, каб даглядаць старую маці. Потым былі выбары, пасля якіх спадар Васільеў атрымаў 15 сутак за ўдзел у Плошчы. А калі вярнуўся дахаты, уладкавацца настаўнікам ужо не атрымалася. Не хочуць яго прымаць з-за актыўнай грамадскай пазіцыі і на іншыя месцы.
Пакінуць новы каментар