Аўтуховіча абвінавацілі ў тэрарызме

17 ліпеня на сайце МУС з’явілася афіцыйная заява МУС па справе Мікалая Аўтуховіча. Як і прагназавалася, цяпер прадпрымальніка абвінавачваюць і ў тэрарызме. Прыводзім змест заявы:
«У СМІ апошнім часам актыўна асвятляецца тэма, звязаная з затрыманнем і прыцягненнем да крымінальнай адказнасці прадпрымальніка Аўтуховіча і шэрагу іншых асобаў у сувязі з іх нібыта актыўнай палітычнай дзейнасцю. У сувязі з гэтым Міністэрства ўнутраных справаў лічыць магчымым паведаміць наступнае.

У студзені 2009 году ў ходзе аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў Галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС (ГУБОП) была атрыманая інфармацыя аб датычнасці ваўкавыскага прадпрымальніка Аўтуховіча да падпалаў, што былі летам і восенню 2005 году, маёмасці былога начальніка Ваўкавыскага РУУС Кацубы і работніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Мандзіку.

Дадзеныя факты знайшлі пацвярджэнне ў выніку праверкі атрыманай інфармацыі.

8 лютага 2009 году ў ходзе правядзення следчых дзеянняў па крымінальнай справе па фактах знішчэння маёмасці былі затрыманыя Аўтуховіч, Асіпенка і Лявонаў, і змешчаныя ў следчы ізалятар. У выніку гэтым асобам былі прад’яўленыя абвінавачванні па артыкуле 218 КК.

Адначасова ў поле зроку ГУБОП трапіў грамадянін Л. (Ларын — «НН»), як асоба, якая мае падрыхтоўку па абыходжанні са зброяй і выбуховымі рэчывамі. У выніку праведзеных следчых дзеянняў былі атрыманыя доказы датычнасці Л. Да здзяйснення цяжкіх злачынстваў у Гродзенскім рэгіёне з выкарыстаннем зброі і выбуховых прылад.

У працэсе далейшай следчай працы дадзеныя злачынствы былі даследаваныя разам. У выніку чаго ўстаноўленыя факты арганізацыі Аўтуховічам падрыхтоўкі да фізічнай ліквідацыі старшыні Гродзенскага аблвыканкаму Саўчанкі з мэтай аказання ўздзеяння на рашэнні, які прымаюцца дзяржаўнымі органамі, а таксама праз помсту. Апроч таго, было ўстаноўлена, што летам і восенню 2005 году Аўтуховіч з іншымі асобамі рыхтавалі замах на намесніка міністра па падатках і зборах Камянко.

23 чэрвеня 2009 году галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС у дачыненні Аўтуховіча і іншых асоб заведзеная крымінальная справа па артыкуле 359 (тэрарыстычны акт)».

 

Паводле Нашай Нівы

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку