Бабруйск: у КДБ дапыталі актывістку “Грамады”

sm12.jpg

Бабруйскую актывістку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таісію Кабанчук учора дапыталі ў мясцовай управе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. У актывісткі спрабавалі ўзяць расьпіску пра тое, што яна ня будзе ўдзельнічаць у акцыях апазыцыі — “Эўрапейскім маршы” ды сацыяльных пікетах.

 

У КДБ актывістку выклікалі для допыту як сьведку, але сьледчы Аляксандар Харашкевіч удакладніў, што зь ёй правядуць толькі тлумачальную гутарку.

Допыт доўжыўся паўтары гадзіны. Сьледчага цікавіла арганізацыя апазыцыі і дзейнасьць “Маладога фронту” ў Бабруйску.

Таісія Кабанчук запыталася ў сьледчага, чаму яе выклікалі ў КДБ, і сьледчы Харашкевіч адказаў, што прычына — яе лідэрства ў бабруйскай “Грамадзе”.

Па інфармацыі радыё Свабода