Баранавіцкія актывісты павіншавалі Міколу Статкевіча з народзінамі

Баранавіцкія праваабаронцы і грамадскія актывісты 11 жніўня накіравалі палітвязню Мікалаю Статкевічу каляровую віншавальную тэлеграму з Днём народзінаў, якую першы раз на гарадской цэнтральнай пошце прынялі без пярэчанняў і дадатковых кансультацый.

"Раней тэлеграмы Мікалаю Статкевічу зусім не хацелі браць, сцвярджаючы, што ў турмы віншавальныя тэлеграмы не прымаюцца, аднак пасля скаргі прынялі. Другі раз таксама не хацелі прымаць на беларускай мове, але ўсё ж прынялі, бо запатрабаваў кнігу скаргаў і прапаноў. Таму, нягледзячы на адміністрацыйныя пярэчанні з боку Белпошты, мы штогод стараемся даслаць каляровую паштоўку ці тэлеграму Мікалаю Статкевічу і павіншаваць яго з Днём народзінаў 12 жніўня. І цяпер пажадалі яму найхутчэй выйсці на волю і апынуцца сярод родных, сяброў і аднадумцаў. І ў свеце апошніх падзей мы верым, што хутка такі дзень абавязкова прыйдзе і спадзяёмся, што палітвязень, нягледзячы на ўсе цяжкасці і шматлікія выпрабаванні, хутка будзе на свабодзе", – адзначыў сайту spring96.org Віктар Сырыца.

Віншавальную тэлеграму падпісалі Сяргей Гоўша, Анжаліка Камбалава, Віктар Сырыца, Уладзімір Гундар і Мікалай Чарнавус.

Нагадаем, што Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.


Даслаць Міколу Статкевічу ліст падтрымкі з віншаваннем можна на адрас: 

212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, СТ-4

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку