Баранавічы: віншаванні палітвязням з надыходзячымі святамі
Баранавіцкія грамадскія актывісты 21 снежня адправілі каляровыя віншавальныя паштоўкі з Раством Хрыстовым, Калядамі і надыходзячым Новым 2014 годам Мікалаю Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Аўтуховічу, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенка і Андрэю Гайдукову.
У сваіх паштоўках праваабаронцы, актывісты Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кампаніі “Гавары праўду” пажадалі палітвязням моцнага здароўя, аптымізму, шчасця, веры ў лепшую будучыню і надзеі, што хутка “загляне сонца і ў наша ваконца”. Таксама праваабаронцы і грамадскія актывісты выказвалі спадзяванне, што надыходзячы Новы 2014 год спраўдзіць мары ўсіх палітвязняў пра вызваленне.
– У сувязі з тым, што палітвязні Васіль Парфянкоў і Уладзімір Яроменак толькі-толькі памянялі сваё месцазнаходжанне, то вырашылі паслаць ім каляровыя паштоўкі з надыходзячымі святамі непасрэдна перад Новым 2014 годам, – адзначыў Віктар Сырыца.
Пакінуць новы каментар