Баранавічы: маладафронтаўцы на волі

MF.jpg

Актывісты баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня і Зьміцер Станкевіч, а таксама затрыманы на вакзале Павал Крыванос выйшлі ўначы на волю.

Яраслава і Зьмітра затрымалі ў Менску 13 кастрычніка, уварваўшыся ў арандаваную імі кватэру. Іх адвезьлі ў Баранавічы і, нягледзячы на выходны дзень, судзілі. Сёньня ўначы скончыўся тэрмін адбыцьця пакараньня трох сутак арышту.

 

Па інфармацыі радыё Свабода