Барыс Хамайда пакараны 2 суткамі арышту
Каля 10 гадзінаў раніцы актывіст апазіцыі Барыс Хамайда прыйшоў на сваё звычайнае месца ў цэнтр Віцебска каля летняга амфітэатру, каб распаўсюдзіць незалежную прэсу. Акрамя друкаваных выданьняў ён меў пры сабе звон і плакат, а на галаве была павязаная чорная стужка. Тэкст плакату нагадваў пра чарговую гадавіну Чарнобыльскай трагедыі.
Барыс Хамайда здолей прастаяць усяго толькі хвілінаў пяць, як зьявілася каля 10 супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў у чорнай вотратцы, якія даставілі апазіцыянера ў Чыгуначны РАУС Віцебску.
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Барыса Хамайду абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 23.34 КаАП - "парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня, масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня".
Суд Чыгуначнага раёну Віцебску разгледзеў адміністратыўную справу. Мясцовы праваабаронца Леанід Сьвецік паведаміў ПЦ "Вясна", што па абвінавачаньню ў парушэньні ч.3 арт. 23.34 судзьдзя Святлана Варатынская пакарала актывіста штрафам тэрмінам на 2 сутак.