Бацька Мікалая Статкевіча спадзяецца на датэрміновае вызваленне сына

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Баранавічаў 22 чэрвеня традыцыйна наведалі Статкевіча Віктара Паўлавіча.

Падчас сустрэчы госці абмеркавалі выказванне былога міністра міжнародных спраў Славакіі Паўла Дэмэша, які паведаміў карэспандэнту Радыё “Свабода”, што, магчыма, Мікалай Статкевіч будзе выпушчаны на волю перад візітам прэзідэнта Лукашэнкі да Папы Рымскага ў верасні 2015 года.

Размаўляючы пра сёняшніх беларускіх палітвязняў, абмяркоўвалі праблемы, з якімі яны сутыкаюцца апошнім часам: аб затрымцы бандэролі з лекамі, якая ішла да Мікалая Статкевіча 15 дзён, пра правакацыі супраць палітвязня Мікалая Дзядка, які правёў ужо ў штрафным ізалятары 22 дні, пра суды за расцяжку “Свабоду Юрыю Рубцову!”. Гучала надзея на магчымасць датэрміновага вызвалення Мікалая Статкевіча і астатніх палітвязняў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле spring96.org
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку