Бацька Паўла Севярынца — у шпіталі з інфарктам

2AE6541A-FFC2-4004-B2D7-B49C4C71CBF6_mw203_s.jpg

Вядомы віцебскі журналіст, пісьменьнік Кастусь Севярынец трапіў у лякарню з вострым сардэчным прыступам. Дактары паставілі дыягназ “інфаркт”.

Паводле ягонай жонкі Тацяны Севярынец, спадар Кастусь апошнімі днямі дужа нэрваваўся з прычыны тэлеперадачы пра сына, Паўла Севярынца, паказанай па БТ 27 верасьня. 30-га верасьня бацькі палітыка напісалі заяву на імя кіраўніка Белдзяржтэлерадыёкампаніі, патрабуючы абвяржэньня і публічных прабачэньняў, бо лічаць, што ў праграме “Панарама” на Паўла ўзьвялі паклёп.

Тацяна Севярынец кажа, што справакаваць інфаркт мог нэрвовы стрэс, які давялося перанесьці ў выніку той перадачы.

Цяпер Кастусь Севярынец знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленьні віцебскага кардыялягічнага шпіталю. Дактары кажуць, што стан ягонага здароўя цяжкі, але ўжо стабільны.

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку