Бацькі за дачку

Бацькі вядомай журналісткі Ірыны Халіп -Уладзімір Трафімавіч Халіп, і яе маці, Люцына Юр'еўна Бельзацкая перанеслі шмат выпрабаванняў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, калі Ірына і яе муж Андрэй Саннікаў былі арыштаваныя. Людзі сталага веку, яны  мужна  змагаліся за вызваленне дачкі, за тое каб  органы апекі не пазбавілі  іх права клапаціцца пра унука Даніка, пакуль яго бацькі знаходзіліся ў турме. Адначасова яны адчулі салідарнасць і дапамогу ад шматлікіх людзей, у тым ліку, праз Камітэт “Салідарнасьць”.

У кастрычніку гэтага года, напярэдадні ад’езда на  санаторнае лячэнне ў Літву, спадарыня Люцына наведала  наш  Камітэт.

Люцына Юр’еўна - ураджэнка Варшавы. Яна памятае, як яе мама ратавала дзяцей у1939 годдзе, калі яны ўцякалі ад фашыстаў з Варшавы да Беластока. Яе бацькам быў вядомы польскі і беларускі кампазітар Юры Бельзацкі. У Польшчы яго добра памятаюць. Аднойчы, калі Люцына Юр’еўна прыехала ў Польшу,  у музычнай краме яна знайшла плыт з запісам даваеннага танга свайго бацькі.  На Беларусі Юры Бельзацкі быў у свой час галоўным дырыжорам тэлебачання і радыё, ён напісаў музыку да  знакамітых кінафільмаў “ Міколка-паравоз”, “ Дзяўчынка шукае бацьку” і іншых, выступаў з джазавым калектывам Эдзі Рознэра.

Люцына Юр’еўна Халіп скончыла філалагічны факультэт БДУ, аддзяленне рускай мовы і літаратуры. Яе сакурснікамі былі Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін. Па заканчэнні вучобы спадарыня Люцына працавала ў выдавецтве спачатку карэктарам , а потым - загадчыцай аддзела. Першай кнігай, якую яна рэдагавала, быў твор Алеся Адамовіча. Той дзякаваў за працу і казаў: “Пісьменнасць аўтара на 80 адсоткаў залежыць ад працы карэктара!”.

 У БДУ спадарыня Люцына пазнаёмілася са сваім будучым мужам УладзімірамХаліпам. Уладзімір Трафімавіч, кінасцэнарыст, драматург, публіцыст, кандыдат мастацтвазнаўства, працаваў  галоўным рэдактарам студыі “Летапіс”  на “Беларусьфільме”.

Уладзімір  Халіп паходзіць з Полаччыны, яго вёска - суседняя з Бычкамі, дзе нарадзіўся Васіль Быкаў. Аднойчы творчая група “Летапіса” здымала  дакументальны фільм  пра Васіля Быкава. У той дзень Уладзімір Халіп двойчы пераплыў возера Пліна туды і назад( бо вырас у гэтых мясцінах), што вельмі ўразіла Васіля Быкава.

Творчая сям’я ўвесь час кантактавала з асяродкамі культуры і мастацтва.

- Дачка ў дзяцінстве была ціхай, спакойнай дзяўчынкай. Мы жылі ў цэнтры Мінска. Дзе яе пакінеш ў двары, там і стаіць… Ірына ніколі не распавядае пра свае праблемы. Нават, калі зламала нагу, я даведалася апошняй. Яна заўсёды кажа, што ў яе  ўсё добра.

- Ірына працавала ў 90-тыя гады ў газеце “ Імя”, - прыгадвае маці,-  у рэдакцыю прыходзілі міністры і кіраўнікі -  яны самі імкнуліся даваць інтэрв’ю,  і матэрыялы былі вельмі вострыя. Потым свабода слова стала рэзка абмяжоўвацца і пачаўся пераслед. У той час у Ірыны выпрацавалася відавочная крытычная пазіцыя да сёняшнега рэжыму.

У 1997 годдзе Ірына была моцна збітая амапаўцамі , яе абараняў бацька, пасля чаго сам патрапіў у лякарню.  Паэт Андрэй Вазнясенскі, уражаны гэтымі  падзеямі,  прысвяціў свой верш Ірыне Халіп.

Першы вобшук сям’я перажыла ў 1999 годдзе.Таму  тое, што адбылося ў 2010 годзе не было нечаканасцю.

Пра выпрабаванні ў турме Ірына казала без драматызма, часам з гумарам. Яны былі  ў камеры разам з Настай Палажанкай і падтрымлівалі адна адну.

Быў востры момант, калі ўнука Даніка хацелі адабраць органы апекі. Люцыне Юр’еўне прышлося праходзіць медыцынскую камісію з пільным аглядам усіх спецыялістаў, каб атрымаць дазвол на апеку, але ўсе яны спачувалі пані Люцыне, стараліся напісаць у картцы меней захварванняў, чым у яе ёсць. Люцыне Юр’еўне  ўрэшце далі дазвол на апеку ўнука.

Чатырохгадовы Данік  за сваё кароткае жыццё ўжо шмат наглядзеўся, як  дужыя дзядзькі ў  міліцэйскай  форме, “гаспадарнічаюць” у яго доме. Аднойчы  ён спытаў дзядулю: “Ну, чаму ты не здымеш такі фільм, каб навучыць міліцыянераў, як сябе правільна  паводзіць?!”.

Ірына вельмі любіць свайго сына і мілуе яго.

- Мама, а каго ты любіш больш: дзядулю Валодзю ці мяне?

- Разумееш сынок, так нельга параўноўваць, гэта розныя формы любові.

– А вось я люблю цябе -   больш за ўсіх на свеце!

- Ірына не змагла паехаць на ўручэнне прэміі ў Нямеччыну,- кажа сп.Люцына.- Але яна перадавала сваю прамову па скайпу, на англійскай мове, там яе перакладалі на нямецкую. Зараз, калі Ірына не можа нікуды з’ехаць з Мінска, калі яе кожны тыдзень кантралююць, гэта важнае сведчанне маральнай падтрымкі калегаў у Еўропе.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку