БАЧЫЦЬ СЭРЦАМ

Адбылася сустрэча прадстаўнікоў бацькоўскай рады Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” з бацькамі дзяцей-інвалідаў па зроку, якія ўваходзяць у Міжнародную грамадскую дабрачынная арганізацыю “Бачыць сэрцам”
 
У сустрэчы разам з бацькамі ўдзельнічалі дзеці. Чатырнаццацігадовы Саша цалкам сляпы. Ён жыве з маці і бабулей і ўжо змяніў некалькі спецыяльных школ-інтэрнатаў для інвалідаў па зроку,бо ён – невідучы ад нараджэння – становіцца лёгкай мішэньню для ўціскання з боку іншых дзяцей.
 
Для маці і бабулі кожны год і кожны дзень Cашынага жыцця адданы змаганню за свайго дзіцяцю – у школе, у паліклініке, у кабінетах чыноўнікаў, проста на вуліцы або ў транспарце. Яны па ўласным досведзе ведаюць, як мала цярпімасці ў “талерантным” беларускім грамадзтве, як шмат чэрствасці і цынізма.А законы пра правы інвалідаў дзейнічаюць больш на паперы,чым на самой справе.
 
— Я захапляюся кампутарам ,— кажа Саша. — Чытаю электронныя кнігі па праграме Кнігалюб і Booksist, запісваю музыку. Мару быць праграмістам, каб ствараць галасавыя кампутарныя ігры і антывірусныя праграмы для невідучых. Але у мяне ёсьць апасенне, ці прымуць мяне ў якое -небудзь беларускае ВНУ.
 
— Патрэбы дзяцей-інвалідаў па зроку сёння цалкам не задавальняюцца, — расказала кіраўніца арганізацыі «Бачыць сэрцам» Элада Гукасава. Большасьць дзяцей пасля заканчэння школы –інтэрната застаюцца дома ў чатырох сценах, бо ў вышэйшыя установы іх не бяруць , а працоўных месцаў для інвалідаў бракуе.
 
Многія з сляпых і слабабачычых дзяцей вельмі таленавітыя, у іх абвостранае тактільнае і слыхавое ўспрыняцце. Яны прыхільныя да пластыкі, малявання, працы з дрэвам, музыкі. Напрыклад, Саша займаецца вакалам і вучыцца граць на акардэоне.
 
Але бацькам не хапае грошай, каб развіваць здольнасьці сваіх дзяцей. Большасьць сямей няпоўныя (бацькі сыходзяць пасля нараджэння інваліда).У маці, замкнутай на праблемах свайго дзіцяці, вымушанай пакінуць працу, часта апускаюцца рукі.
 
Да таго ж яны вымушаныя існаваць амаль за межай галечы з-за мізэрных сацыяльных пэнсій. Сярод іх шмат маладых жанчын з адукацяй, з жаданнем рэалізаваць сябе як асобу, дапамагая сваім і іншым дзецям інтэгравацца ў грамадства, весьці паўнавартаснае жыццё насуперак хваробе.
 
Для іх мы арганізоўваем семінары-трэнінгі,на якія запрашаем валанцёраў з замежжа, маючых досвед   па сацыяльнай адаптацыі дзяцей-інвалідаў.
 
Мы прапанавалі нашых валанцёраў у школы-інтэрнаты, каб бесплатна весці гурткі карэкцыйна-развіваючага навучання для сляпых і слабабачычых – і ўсюль натыкалісь на адмову, маўляў, Міністэрства адукацыі не дазваляе.
 
— Мы добра ведаем, у якім грамадстве жывем , - адзначыла падчас сустрэчы Эніра Браніцкая, кіраўніца юрыдычнага аддзелу “Салідарнасьці”. —  Беларусь на 30-40 гадоў адстае ад астатняга свету ў вобласці стварэння безбар’ернага асяроддзя ў грамадстве, абароны сацыяльных і адукацыйных правоў дзяцей-інвалідаў.
 
 Беларускі парлямэнт так і не вырашыў пытанне пра далучэньне да Канвенцыі аб правах івалідаў, прынятай ААН 13 снежня 2006 года. Неабходны сумесныя намаганні,каб захоўваць правы дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.
 
Мы будзем разам дабівацца, каб Міністэрства адукацыі  вызначыла пералік спецыяльнасцяў у вышэйшых адукацыйных установах, на якія могуць паступаць дзеці- інваліды па зроку .
 
Падчас сустрэчы мы даведаліся пра выпадкі выключэння студэнтаў-інвалідаў, якія добра вучацца, але ад іх пазбаўляюцца з-за таго, што ім трэба ствараць дадатковыя ўмовы навучання.У нашай дзейнасці па абароне акадэмічных свабод мы будзем улічваць гэтыя прэцэдэнты і прадпрымаць адпаведныя крокі, — дадала Эніра Браніцкая.
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку