Беларуская дэлегацыя ў Страстбургу
Прадстаўнiкi беларускiх дэмакратычных сiлаў, якiя былi запрошаны на летнюю сэсiю Парламенцкай Асамблеi Рады Эўропы ўдзельнiчаюць у шэрагу круглых сталоў i двухбаковых сустрэчаў. Сёньня беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у мiжнароднай канфэрэнцыi недзяржаўных арганiзацыяў i сустракаецца зь Генэральным дырэктарам камiсіі па правах чалавека Тацьцянай Тэрмачыч.
У панядзелак беларускiя дэмакраты мелi сустрэчу з Клaўдыяй Лучыянi, Томасам Маркертам - прадстаўнiком Вeнецыянскай камiсii, а таксама з Франсуа Фрыдрыхам. На сераду заплянавана асабістая сустрэча з прэзідэнтам Парламэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэнам. Нагадаем, што на сэсіі ПАРЭ прысутнічае прадстаўнік Маладога Фронту Барыс Гарэцкі.
Б.Гарэцкі: "Падчас заўтрашняй сустрэчы мы распавядзем спадару ван дэр Ліндэну пра сітуацыю ў Беларусі. Безумоўна, будзем казаць пра шматлікія парушэньні правоў чалавека ў нашае краіне, пра турэмнае зняволеньне лідэра Маладога Фронту Зьміцера Дашкевіча й пра пагрозы з боку адміністрацыі камэндатуры аб адпраўцы Артура Фінкевіча ў турму. Гэта будуць асноўныя тэмы нашае размовы."