Беларускую мову дыскрымінуюць у тым ліку выбаркамы

Магілёўская абласная выбарчая камісія парушае закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. На беларускамоўныя звароты старшыня камісіі Валерый Берастаў адказвае па-руску.

Як пааведамляе ПЦ "Вясна", магілёўскі праваабаронца Аляксей Колчын накіраваў скаргу на незаконныя дзеянні старшыні Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на імя старшыні Цэнтрвыбаркама, а таксама Пракурора Магілёўскай вобласці.

Праваабаронца просіць прыцягнуць да адказнасці старшыню Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Берастава за парушэнне заканадаўства, а таксама абавязаць старшыню, а таксама іншых членаў гэтай камісіі надалей даваць адказы ў адпаведнасці з законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

Аляксей Колчын з’яўляецца назіральнікам ад “Беларускага Хельсінкскага камітэта” у Ленінскай раённай у г.Магілёве камісіі. 31 ліпеня ён накіраваў скаргу ў Магілёўскую абласную камісію па выбарах на беларускай мове. Скарга датычылася неапублікавання спісаў членаў выбарчых камісій Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў Магілёва ў мясцовай дзяржаўнай газеце “Веснік Магілёва”.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку