Беларускія студэнты праграмы Брытанскай Рады сустрэлiся з польскімі журналістамi

9 ліпеня ў варшаўскім офicе Iнфармацыйнага бюро «Беларусь у фокусе» адбылася сустрэча польскiх журналiстаў з беларускімi удзельнікамi праграмы Брытанскага Савета Roots and Treetops.

Гэты двугадовы праект, рэалізуецца ў супрацоўніцтве з Гётэ-Інстытутам у Мінску і Альянсам Франсез дэ Малдавi, мэтай якога з’яўляецца ўзмацненне міжкультурных кампетэнцый праз навучэнне моваў краiнаў ЕС і павышэнне ўзроўню ведаў аб культуры і палітыцы ЕС, паведамляе belarusinfocus.info.

У панэльнай сесіi прынялi ўдзел тры варшўскiя журналісты, якія займаюцца Беларуссю - Лукаш Ясiна (Kultura Liberalna), Міхал Патоцкі (Dziennik Gazeta Prawna), і Сандра Узуле-Фонс (Polskie Radio). Удзельнікі пыталi iх пра тое, як журналісты, якiя знаходзяцца з-за межамі Беларусі шукаюць крыніцы інфармацыі ўнутры краіны, ці iснуе аб’ектыўная журналiстыка i як заходнія медыі ўспрымалi Беларусь падчас чэмпіянату свету па хакею.

Апроч гэтага, удзельнікі даведаліся пра асноўныя медыйныя праекты Iнфармацыйнага бюро «Беларусь у фокусе»: штогадовы конкурс для журналiстаў «Беларусь у фокусе» , прэс-клуб Беларусь, а таксама пра развіццё «віртуальнай» журналісцкай суполкi на Facebook , і інтэрактыўны даведнiк для журналiстаў.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку